Нарадзілася 9 мая 1952 года ў в. Багданава Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці (Расія) у сям'і настаўнікаў.
Звесткі аб адукацыі: скончыла 8 класаў Багданаўскай сярэдняй школы (1967), Смаленскае педагагічнае вучылішча (1971), Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Карла Маркса (1976), аспірантуру без адрыву ад вытворчасці па спецыяльнасці «Агульная педагогіка» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, кафедра філасофіі і гуманітарных праблем адукацыі, выканала індывідуальны план работы) (1997—2001).
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована», кваліфікацыйная катэгорыя — «настаўнік-метадыст».
Вопыт педагагічнай дзейнасці — 39 гадоў.
Агульная колькасць публікацый — больш за 20 (па праблемах дыялагічных зносін, правоў чалавека (дзіцяці); дыдактычныя матэрыялы па сусветнай гісторыі Старажытнага свету, гісторыі Новага часу).
Узнагароды: значок «Выдатнік народнай асветы» (1989); узнагарода Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за істотную метадычную працу ў сферы правоў чалавека і правоў дзіцяці «To whome it may concerned» (1998); ліст падзякі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за актыўную працу па ўмацаванні дзяржаўнасці, за падтрымку палітыкі, накіраванай на ўздым эканомікі, павышенне дабрабыту людзей, усталяванне грамадскай згоды, парадку і дысцыпліны (1998); пасведчанне рэспубліканскага конкурсу «Падручнік 1999 года для агульнаадукацыйнай школы» аб атрыманні III прэміі за стварэнне падручніка «Сусветная гісторыя Новага часу» для 8 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання (1999); пахвальная грамата аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама (2000); ганаровыя граматы аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста (2001, 2002); грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001); ганаровая грамата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2006); ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007); пасведчанне дэлегата ІІ з'езда настаўнікаў Рэспублікі Беларусь (2001); дыплом «Чалавек года» Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі за дасягнутыя высокія вынікі і вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны па выніках 2002 года (2002); дыплом грамадскага аб'яднання «Брэсцкі абласны навукова-асветніцкі цэнтр "Халакост"» за актыўны ўдзел у праграме «Халакост: памяць і папярэджанне» (2003); нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011); ганаровая грамата праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання абароны правоў чалавека за вялікі ўклад у станаўленне і развіццё рэспубліканскай сістэмы адукацыі па правах чалавека, рэалізацыю правоў чалавека ААН у Беларусі (2013).