Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Азараў Аляксей Іванавіч

/media/author/azarov_ai.jpg

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1951 года ў горадзе Суздалі Уладзімірскай вобласці (Расія).

Скончыў сярэднюю школу № 3 г. Слуцка з залатым медалём.

У 1973 годзе з адзнакай скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1976 годзе паступіў у завочную аспірантуру. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук (навуковы кіраўнік прафесар П. І. Манастырны) у Інстытуце матэматыкі АН БССР.

З 1988 года працаваў на пасадзе старшага выкладчыка, з 1990 года — на пасадзе дацэнта кафедры лікавых метадаў і праграмавання. У 1991 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

Выкладае дысцыпліну «Лікавыя метады» (лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

Асноўныя навуковыя інтарэсы звязаны з актуальнымі пытаннямі пабудовы, даследавання і прымянення лікавых метадаў для рашэння межавых задач для звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў, з распрацоўкай метадалогіі і тэхналогіі навучання вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для паступлення ў ВНУ на матэматычныя спецыяльнасці.

Найбольш істотныя навуковыя вынікі

Распрацавана методыка рашэння задачы аб знаходжанні цыліндрычна-сіметрычнага рашэння ўраўненняў Гінзбурга - Ландау; пабудавана дэтэрмінаваная працэдура перафармулёўкі асімптатычных межавых задач; вылічальныя працэдуры вырашэння праблемы ўласных значэнняў для сістэм лінейных звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў.

Распрацавана метадалогія і тэхналогія навучання вучняў па матэматыцы з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў. Створана і апублікавана арыгінальная сістэма вучэбных дапаможнікаў, прызначаных для развіцця патэнцыйных творчых здольнасцяў кожнага з вучняў.

Навукова-даследчая праца

З'яўляўся кіраўніком НДДКР «Распрацоўка метадалогіі і тэхналогіі навучання вучняў агульнаадукацыйных устаноў для паступлення ў ВНУ на матэматычныя спецыяльнасці» (2006-2011).

Актыўна ўдзельнічае ў сумесных навуковых даследаваннях у рамках міжнародных праектаў калектываў вучоных БДУ і Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Удзельнік міждысцыплінарных навуковых даследаванняў кафедры «Інфармацыйнае, праграмнае і метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу выкладання матэматычных дысцыплін і інфармацыйных тэхналогій у вышэйшай і сярэдняй школе» (2011-2015).

4 выданні