Учиться дозволено и у врага.

Овидий

Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 10—11 класы. Павышаны ўзровень. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Краснова М. А., Кудраўцава С. А.
Предмет: История
Группа: Календарно-тематическое планирование
Классы: 10 класс, 11 класс

166 с. ISBN 978-985-19-3848-9. Арт. 24105

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На вывучэнне сусветнай гісторыі Навейшага часу (1918—1945 гг.) у 10 класе на павышаным узроўні адводзіцца 87 вучэбных гадзін на год. На вывучэнне гісторыі Беларусі (1917—1945 гг.) на павышаным узроўні — таксама 87 вучэбных гадзін на год.

На вывучэнне сусветнай гісторыі Навейшага часу (1945—2015 гг.) у 11 класе на павышаным узроўні адводзіцца 87 вучэбных гадзін на год. На вывучэнне гісторыі Беларусі (другая палова 1940-х гг. — пачатак ХХI ст.) на павышаным узроўні — таксама 87 вучэбных гадзін на год.

Каляндарна-тэматычнае планаванне прадстаўлена ў табліцы, у якой вызначаны тэма і колькасць гадзін на вывучэнне кожнай тэмы, акрэслены пазнавальныя мэты вывучэння тэмы, спосабы навучальна-пазнавальнай дзейнасці, якія павінны засвоіць вучні. У планаванні таксама ўказана дамашняе заданне, абавязковае для ўсіх вучняў, і індывідуальнае заданне, якое можа выконвацца толькі тымі, хто праяўляе цікавасць да гэтага пытання.

Дапаможнік даступны толькі ў выглядзе электроннай кнігі. Падрабязней пра пакупку электронных кніг глядзіце ў раздзеле «Купіць».