Кто ни о чем не спрашивает, тот ничему не научится.

Т. Фуллер

Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 11 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Краснова М. А., Кудраўцава С. А., Нягіпава А. П.
Предмет: История
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 11 класс

56 с. ISBN 978-985-19-3846-5. Арт. 24080

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На базавым узроўні ў 11 класе на вывучэнне сусветнай гісторыі Навейшага часу (1945—2015 гг.) і гісторыі Беларусі (другая палова 1940-х гг. — пачатак ХХІ ст.) адводзіцца па 35 вучэбных гадзін на год.

Каляндарна-тэматычнае планаванне прадстаўлена ў табліцы, у якой вызначаны тэма і колькасць гадзін на вывучэнне кожнай тэмы, пазначаны пазнавальныя мэты вывучэння тэмы, прадстаўлены спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якія павінны засвоіць вучні. У планаванні таксама паказана дамашняе заданне, абавязковае для ўсіх вучняў, і індывідуальнае заданне, якое можа выконвацца толькі тымі, хто праяўляе цікавасць да матэрыялу заняткаў.

Дапаможнік даступны толькі ў выглядзе электроннай кнігі. Падрабязней пра пакупку электронных кніг глядзіце ў раздзеле «Купіць».