Ты никогда не будешь знать достаточно, если не будешь знать больше чем достаточно.

Уильям Блейк

Беларуская мова і літаратура. 11 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Зелянко В. У., Пінголь І. А.
Предметы: Беларуская літаратура, Беларуская мова
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 11 класс

Вокл. мяккая. 80 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978-985-19-3288-3. Арт. 24021

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з улікам вывучэння вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарта па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку кантрольных урокаў, урокаў развіцця маўлення і ўрокаў, прысвечаных творчым работам.

У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да вывучанага ў папярэдніх класах.

Планаванне па беларускай літаратуры змяшчае асноўныя пытанні, якія будуць садзейнічаць рэалізацыі пастаўленых мэт і задач, рэкамендуе вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, неабходныя для падрыхтоўкі да ўрокаў, прапануе адзін з варыянтаў дамашняга задання.

Дапаможнік даступны як у папяровым выглядзе, так і ў выглядзе электроннай кнігі. Падрабязней пра пакупку электронных кніг глядзіце ў раздзеле «Купіць».