Чтобы переварить знания, надо поглощать их с аппетитом.

А. Франс

Беларуская мова і літаратура. 8 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Язерская С. А., Саматыя І. М., Лявонава П. І., Слесарава І. М.
Предметы: Беларуская літаратура, Беларуская мова
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 8 класс

Вокл. мяккая. 80 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978-985-19-3286-9. Арт. 24018

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку ўрокаў развіцця маўлення і дадатковага чытання.

У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да вывучанага ў папярэдніх класах.

Планаванне па беларускай літаратуры прапануе размеркаванне вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка, змяшчае тэмы ўрокаў і колькасць гадзін на вывучэнне твораў, рэкамендуе адпаведны вучэбны матэрыял да кожнага ўрока і дамашнія заданні.

Дапаможнік даступны як у папяровым выглядзе, так і ў выглядзе электроннай кнігі. Падрабязней пра пакупку электронных кніг глядзіце ў раздзеле «Купіць».