Жалок тот ученик, который не превосходит своего учителя.

Леонардо да Винчи

Беларуская мова і літаратура. 7 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Валочка Г. М., Язерская С. А., Логінава Т. У.
Предметы: Беларуская літаратура, Беларуская мова
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 7 класс

Вокл. мяккая. 80 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978-985-19-3285-2. Арт. 24017

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку ўрокаў развіцця маўлення і дадатковага чытання.

У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны, лінгвакультуралагічны і сацыякультурны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да пройдзенага ў папярэдніх класах.

Планаванне па беларускай літаратуры прапануе размеркаванне вучэбнага матэрыялу (у адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка) па раздзелах, у кожным з якіх – свае пазнавальныя, дыдактычныя, выхаваўчыя задачы.

Дапаможнік даступны як у папяровым выглядзе, так і ў выглядзе электроннай кнігі. Падрабязней пра пакупку электронных кніг глядзіце ў раздзеле «Купіць».