Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 10—11 класы. Павышаны ўзровень. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2018/2019 навучальны год
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Авторы: | Краснова М. А., Кудраўцава С. А. |
Предмет: | История |
Группа: | Календарно-тематическое планирование |
Классы: | 10 класс, 11 класс |
166 с. ISBN 978-985-19-3373-6. Арт. 23721
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На вывучэнне сусветнай гісторыі Навейшага часу (1918—1945 гг.) у 10 класе на павышаным узроўні адводзіцца 87 вучэбных гадзін на год. На вывучэнне гісторыі Беларусі (1917—1945 гг.) на павышаным узроўні — таксама 87 вучэбных гадзін на год.
На вывучэнне сусветнай гісторыі Навейшага часу (1945—2015 гг.) у 11 класе на павышаным узроўні адводзіцца 87 вучэбных гадзін на год. На вывучэнне гісторыі Беларусі (другая палова 1940-х гг. — пачатак ХХI ст.) на павышаным узроўні — таксама 87 вучэбных гадзін на год.
Каляндарна-тэматычнае планаванне прадстаўлена ў табліцы, у якой вызначаны тэма і колькасць гадзін на вывучэнне кожнай тэмы, акрэслены пазнавальныя мэты вывучэння тэмы, спосабы навучальна-пазнавальнай дзейнасці, якія павінны засвоіць вучні. У планаванні таксама ўказана дамашняе заданне, абавязковае для ўсіх вучняў, і індывідуальнае заданне, якое можа выконвацца толькі тымі, хто праяўляе цікавасць да гэтага пытання.
Дапаможнік даступны толькі ў выглядзе электроннай кнігі. Падрабязней пра пакупку электронных кніг глядзіце ў раздзеле «Купіць».
Мы рекомендуем









