Лучше изучить лишнее, чем ничего не изучить.

Сенека Старший

Навінка! Рабочы сшытак па беларускай мове для 1 класа

Сшытак распрацаваны аўтарамі падручніка па беларускай мове Н. У. Антонавай, Г. А. Галяш. Ён дапаможа настаўнікам правесці заняткі і пазнаёміць першакласнікаў з роднай мовай.

Змяшчае цікавыя заданні

Заданні ў сшытку носяць гульнявы характар і падабраны такім чынам, каб настроіць вучняў на станоўчыя адносіны да вучобы, выклікаць цікавасць да вывучэння беларускай мовы. Кожнае заданне аформлена яркімі малюнкамі.

Накіраваны на вывучэнне беларускай лексікі

Кожны ўрок сшытка накіраваны на арганізацыю лексічнай працы па вывучэнні роднай мовы. Першакласнікі вывучаць беларускія словы і навучацца выкарыстоўваць іх у маўленчай дзейнасці.

Адаптаваны да вучэбнага дапаможніка

Выкарыстанне на ўроку сшытка разам з вучэбным дапаможнікам дазволіць паўнавартасна забяспечыць рэалізацыю вучэбных задач, вызначаных праграмай па беларускай мове.