Нямецкая мова. 5—11 класы. Павышаны ўзровень. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Да 2023/2024 навучальнага года падрыхтавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па нямецкай мове для 5—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне рэкамендуецца:
для 5—9 класаў, у якіх на вывучэнне нямецкай мовы на павышаным узроўні ўстаноўлена па 5 вучэбных гадзін на вучэбны тыдзень;
для 8—9 класаў, у якіх на вывучэнне нямецкай мовы на базавым узроўні ўстаноўлена па 3 вучэбныя гадзіны на вучэбны тыдзень;
для 10—11 класаў, у якіх на вывучэнне нямецкай мовы на базавым узроўні ўстаноўлена па 2 вучэбныя гадзіны на вучэбны тыдзень;
для 10—11 класаў, у якіх на вывучэнне нямецкай мовы на павышаным узроўні ўстаноўлена па 4 вучэбныя гадзіны на вучэбны тыдзень.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне адпавядае дзеючым вучэбным праграмам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.