Англійская мова. 10—11 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Да 2023/2024 навучальнага года падрыхтавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па англійскай мове для 10—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якім на вывучэнне замежнай мовы на базавым узроўні адведзена па 2 вучэбныя гадзіны на вучэбны тыдзень (70 гадзін на год для 10 класа і 68 гадзін на год для 11 класа), на павышаным узроўні — па 4 вучэбныя гадзіны на вучэбны тыдзень (140 гадзін на год для 10 класа і 136 гадзін на год для 11 класа).
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне адпавядае дзеючым вучэбным праграмам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.