Грамадазнаўства. 9—11 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне распрацавана ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У дапаможніку ўказаны: тэмы ўрокаў і пытанні для вывучэння; патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў (сфармуляваны ў дзейнаснай форме як мэты — прадметныя вынікі вывучэння вучэбнага матэрыялу на ўроку); рэкамендуемыя метады, прыёмы, сродкі навучання; матэрыял, які неабходна вывучыць, і дамашняе заданне.