Матэматыка. 10 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндрна-тэматычнае планаванне распрацавана ў дапамогу настаўніку для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Матэматыка» (базавы і павышаны ўзроўні) у 10 класе ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з выкарыстаннем вучэбна-метадычных комплексаў аўтараў І. Г. Арэф’евай, В. М. Пірутка (алгебраічны кампанент) і Л. А. Латоціна, Б. Д. Чабатарэўскага, І. У. Гарбуновай (геаметрычны кампанент). Планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.