Матэматыка. 5—6 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне распрацавана ў дапамогу настаўніку для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Матэматыка» ў 5—6 класе ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з выкарыстаннем вучэбна-метадычных комплексаў аўтараў В. Д. Герасімава, В. М. Пірутка. Планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Колькасць рэзервовых гадзін прадугледжана з улікам святочных дзён і ўключае гадзіны, якія не патрабуюць запісу ў журнал.