Сшытак для лабараторных і практычных работ па біялогіі для 7 класа
Сшытак падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам «Біялогія» для 7 класа (аўтар М. Д. Лісаў).
Выданне прызначана для больш эфектыўнага выканання вучнямі лабараторных і практычных работ на ўроках, а таксама падчас экскурсій. Яно дазволіць не толькі сэканоміць час пры выкананні і афармленні той ці іншай работы, але і сканцэнтраваць увагу на самых важных яе этапах. Прыведзеныя заданні рознага ўзроўню складанасці дапамогуць вучням лепш зразумець і замацаваць матэрыял, а настаўніку – арганізаваць дыферэнцыраваны падыход да навучання біялогіі.
Адрасуецца вучням 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- кафедра батанікі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (кандыдат сельска-гаспадарчых навук, дацэнт, загадчык кафедрай); В. Д. Паліксенава
- настаўнік біялогіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 19 г. Мінска»; Н. М. Роўбель
- вучоны сакратар Рэспублiканскай тэрмiналагiчнай камісii пры НАН Беларусi, кандыдат фiлалагічных навук I. У. Кандраценя