Працоўнае навучанне. 2 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год

Новинка

Описание
Предмет:
Трудовое обучение
Класс:
2 класс
Вид издания:
Календарно-тематическое планирование
Артикул:
26105
Рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадмеце «Працоўнае навучанне» прызначана для настаўнікаў, якія працуюць у 2 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбнага прадмета. У планаванні для кожнага канкрэтнага ўрока прыведзены абавязковы для вывучэння аб’ём вучэбнага матэрыялу, вызначаны адукацыйныя мэты, прапісаны віды работ.

Для майстравання вырабаў спатрэбяцца матэрыялы і інструменты, вызначаныя вучэбнай праграмай. Некаторыя матэрыялы варта падрыхтаваць загадзя ў адпаведнасці з адукацыйнымі мэтамі канкрэтнага ўрока: выканаць поўную або частковую разметку на паперы або кардоне, выразаць загатоўкі неабходнага памеру, падрыхтаваць шаблоны і лякалы для разметкі дэталей, шаблоны для стварэння вырабаў.

Характеристики
Количество страниц:
21
Формат:
60х84 1/16
ISBN:
978-985-19-7440-1