Выяўленчае мастацтва. 1—4 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па выяўленчым мастацтве для 1—4 класаў складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Планаванне вучэбнага матэрыялу ў дапаможніку з’яўляецца прыкладным, што дае настаўніку права ў межах гадзін, адведзеных праграмамі на вывучэнне прадмета, уносіць пэўныя змяненні з улікам падрыхтаванасці класа і асаблівасцей тэхналогіі навучання. Яно не павінна стрымліваць ініцыятыву педагога і творчы падыход да выкладання вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва».