Працоўнае навучанне. 4 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадмеце «Працоўнае навучанне» прызначана для настаўнікаў, якія працуюць у 4 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбнага прадмета. У планаванні для кожнага канкрэтнага ўрока прыведзены абавязковы для вывучэння аб’ём вучэбнага матэрыялу, вызначаны адукацыйныя мэты, прапісаны віды работ.
Для майстравання вырабаў спатрэбяцца матэрыялы і інструменты, вызначаныя вучэбнай праграмай. Некаторыя матэрыялы варта падрыхтаваць загадзя ў адпаведнасці з адукацыйнымі мэтамі канкрэтнага ўрока: выканаць поўную або частковую разметку на паперы або кардоне, выразаць загатоўкі неабходнага памеру, падрыхтаваць шаблоны і лякалы для разметкі дэталей, шаблоны для стварэння вырабаў.