З Днём роднай мовы!

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову», – пісаў Якуб Колас. Гэтая кароткая думка змяшчае глыбокую мудрасць. З дзяцінства мы ведаем, што мова – гэта інтанацыя дзяцінства, голас сям’і, памяць пра мінулае і мост у будучыню.

Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень не пазначаюць чырвоным у дзяржаўных календарах, але сёння мы нагадваем сабе, што мова жыве толькі тады, калі ёю карыстаюцца. Калі на ёй людзі думаюць, чытаюць, жартуюць, спрачаюцца і прызнаюцца ў каханні.

І сёння, як і ў любы з астатніх 364 дзён года, у нас ёсць магчымасць свядома сказаць: «Беларуская – гэта мая мова». Свядомасць надае каштоўнасць любому ўчынку. А паколькі «I can speak English» не прымушае нікога зайздросна сціскаць вусны, то давайце часцей размаўляць на роднай мове. Бо здольнасць свабодна і ўпэўнена размаўляць на роднай мове – не менш каштоўны навык.

Любоў да мовы пачынаецца з простых крокаў. З кнігі, прачытанай уголас дзіцяці. З гісторыі, якую хочацца перачытаць. З сучаснага тэксту, у якім вы пазнаяце сябе.

Спецыяльна да святочнага дня мы падрыхтавалі прыемны падарунак для нашых чытачоў. Толькі тры дні – з 21 па 23 лютага – у нашым інтэрнэт-магазіне дзейнічае зніжка 40 % на добрую казку «Прыгоды мышкі Пік-Пік», а таксама на серыю «Сучасная беларуская літаратура» – кнігі, якія адлюстроўваюць жывы голас сённяшняга дня. Гэта выдатная магчымасць парадаваць сябе і блізкіх якаснымі і натхняльнымі кнігамі па асабліва прыемнай цане. Не выпусціце шанец папоўніць сваю бібліятэку любімымі гісторыямі!