Літаратурныя размовы
Выдавецтва «Аверсэв» запрашае вас на літаратурны дыялог пра «Сучасную беларускую літаратуру»! Чытачоў чакае размова пра беларускую прозу і сустрэча з аўтарамі Алесем Карлюкевічам, Аленай Брава, Палінай Дваранскай, Людмілай Рублеўскай.
Разам з гасцямі пісьменнікі абмяркуюць ролю чытання ў нашым жыцці, паразважаюць пра стан сучаснай беларускай літаратуры, яе тэндэнцыі і будучыню. Аўтары распавядуць пра свае пошукі тэм і сюжэтаў. Падчас сустрэчы кожны зможа задаць пытанне пісьменнікам. За лепшае пытанне чытач атрымае ў падарунак кнігу з нашай серыі «Сучасная беларуская літаратура». Разнастайныя, нечаканыя і актуальныя творы і іх героі абавязкова зацікавяць чалавека XXI стагоддзя.
Мерапрыемства адбудзецца 9 кастрычніка ў 18:30.
Месца сустрэчы: Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Веры Харужай, 16).
Уваход вольны!
Прыходзьце, будзем вас чакаць!