Свята роднай мовы
Сёння Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята адзначаецца 21 лютага штогод з 2000 года і было абвешчана рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
У кожнага ёсць мова, якую ён называе роднай, мова яго душы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, вытанчаная і ласкавая, прыгожая і кранальная, песенная і паэтычная.
Выдавецтва «Аверсэв» заўсёды з задавальненнем падтрымлівае праекты, якія спрыяюць папулярызацыі нашай роднай мовы і развіццю беларускамоўнага асяроддзя. Дапамагаем вучыць, дапамагаем вучыцца! Для самых маленькіх беларусікаў у нас ёсць гульні, аўдыяказкі, вучэбныя дапаможнікі для развіцця беларускага маўлення. Для пачатковай школы мы выдаём яркія і займальныя вучэбныя дапаможнікі. Для сярэдняй школы наша выдавецтва распрацавала рабочыя сшыткі па беларускай мове і літаратуры, арфаграфічныя трэнажоры, зборнікі алімпіяд, дыктантаў, тэстаў, выданні для факультатыўных заняткаў. Усё для таго, каб вучням было лёгка і цікава вывучаць родную мову. Не забываемся і пра настаўнікаў, бо менавіта яны захоўваюць і перадаюць веды аб мове новым пакаленням. А для шырокага кола чытачоў прызначана наша новая серыя «Сучасная беларуская літаратура». Творы, сабраныя пад вокладкамі кніг гэтай серыі, дазволяць пазнаёміцца з талентам сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Беларускую мову варта не проста вывучаць і ведаць, на ёй трэба размаўляць... Хаця б адзін дзень у год, месяц, тыдзень. Сёння цудоўная нагода пачаць: «Вітаю», «Калі ласка», «Дзякуй»...
Выдавецтва «Аверсэв» шчыра віншуе вас з Днём роднай мовы!