Кнiга-казка «Лёгкi хлеб» у падарунак да хрэстаматыi «Залатая скарбонка»
Пры набыцці хрэстаматыі «Залатая скарбонка» вы атрымаеце кнігу-казку «Лёгкі хлеб» у падарунак. У хрэстаматыю ўвайшло больш за 160 твораў беларускай і сусветнай класікі дзіцячай літаратуры – казак, вершаў, апавяданняў, легендаў і паданняў. «Лёгкі хлеб» – гэта народная казка, якая зацікавіць нават самых маленькіх беларусаў, бо кожная яе старонка ўпрыгожана цудоўнымі ілюстрацыямі ад вядомага беларускага мастака Уладзіміра Даўгяла.
Сумеснае чытанне гэтых твораў дапаможа выхаваць у дзяцей інтарэс да літаратуры і любоў да роднага слова, сфарміраваць у іх яркую і багатую мову. А QR-коды, змешчаныя ў кнігах, накіруюць да аўдыязапісаў казак і вершаў.
Акцыя дзейнічае ў інтэрнэт-крамах oz.by і Учитель.by, а таксама ў кнігарнях вашага горада.