Зборнік «Вазьмі сваю свяцільню»

Зімовыя ўтульныя вечары — лепшая пара для чытання. А ў снежні ў выдавецтве «Аверсэв» выйшла новая кніга «Вазьмі сваю свяцільню» з серыі «Сучасная беларуская лiтаратура»!
Наша новае выданне прысвечана творчасці маладых беларускіх пісьменнікаў. 12 аўтараў, кожны са сваім літаратурным і жыццёвым досведам, шчыра і нечакана паказваюць нам свой унікальны погляд на сучаснасць. Яны настойліва і псіхалагічна тонка паглыбляюцца ва ўнутраны свет сваіх герояў, адкрываюць іх для чытача. Гэты зборнік — не толькі цудоўная творчая ілюстрацыя нашага часу і прасторы, у якой мы зараз жывём, але і магчымасць убачыць кірунак, у якім рухаецца беларуская літаратура сёння. 12 аўтараў і 15 апавяданняў, якія прачытваюцца на адным дыханні. Аўтары зборніка — маладыя беларускія празаікі, на творчым шляху некаторых з іх гэта першая надрукаваная кніга.

Назву кнізе «Вазьмі сваю свяцільню» дае апавяданне Настассі Нарэйка. Гэты твор пра тое, што святло існуе — незалежна ад таго, верым мы ў яго ці не. І кожны з нас мусіць ісці да гэтага святла і весці да яго іншых нават тады, калі здаецца, што надзеі зусім няма. Як у гэтым апавяданні, так і ва ўсім зборніку шмат казачнасці, амаль кожны другі твор — пра метафарычныя крылы, анёлаў альбо пра жыццёвыя цуды, якія насамрэч залежаць ад нас саміх і тых, хто побач (Алена Кісель «Печыва для анёла», Настасся Нарэйка «Анёл, які ледзь не застаўся без крылаў», «На чорных крылах цягнікоў начных», Валерыя Саротнік «Крылы», Валерыя Гаўруковіч «На крылах бусла», Ясенія Аляксеева «Мяне там чакаюць», Аляксандра Кароль «Розныя», Паліна Дваранская «Чужы шлях да свайго шчасця»). Чытач пазнае месцы і вуліцы, нават адчувае пахі, быццам бы перажывае ўсё разам з героямі, а часам бачыць у іх сябе, сваіх сяброў, калег ці суседзяў. Героі вельмі адкрытыя і шчырыя, яны вельмі хочуць знайсці адказы на вечныя пытанні (Андрэй Сідарэйка «Маладыя, альбо Вясёлыя будні сям’і Курачкіных», Вікторыя Сінюк «Наша дрэва», Маргарыта Латышкевіч «Тры месяцы да вясны», Алесь Вешторт «Піяніна пад дахам», Ягор Жукоўскі «Людзі, звяры, ваўкалакі»). 15 апавяданняў складаюць зборнік пра дабрыню, чуласць і веру ў цуды, якія акружаюць нас кожны дзень, варта іх толькі заўважыць.

Творы ў кнізе вельмі розныя: яны і бытавыя, і крыху містычныя, а часам нават фантастычныя. Але іх аб’ядноўваюць развагі пра сэнс жыцця і філасофію існавання на гэтым свеце. Кожны сюжэт па-свойму арыгінальны і напісаны з любоўю і натхненнем; нетрывіяльныя думкі, жыццёвая праўда, шчырасць і назіральнасць аўтараў адразу падкупляе. Пісьменнікі запрашаюць чытача паглыбіцца ва ўласны свет перажыванняў, паказваюць сапраўднае жыццё вачыма нашых сучаснікаў. Падчас чытання вы сутыкнецеся з разнастайнымі эмоцыямі і пачуццямі: радасцю і трывогай, перакананнем і сумненнем, задавальненнем і шкадаваннем... Але галоўнае — вы адчуеце надзею і веру!

Серыя «Сучасная беларуская лiтаратура» — гэта сумесны літаратурны праект выдавецтва «Аверсэв» і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Выдаўцы і аўтары хочуць, каб як мага больш чытачоў пазнаёміліся не толькі з сучаснай беларускай прозай, але і са знакавымі творамі выяўленчага мастацтва. Менавіта таму серыя мае адметнае афармленне. На вокладцы кнігі «Вазьмі сваю свяцільню» змешчана рэпрадукцыя карціны «Месячная ноч» Мікалая Таранда з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У творы мастака можна не толькі ўбачыць, але і быццам бы адчуць глыбокую цішыню і святло прыроднага спакою.

Упершыню ў серыі творы можна не толькі чытаць, але і слухаць! Наш новы зборнік — гэта яшчэ і аўдыякніга з сакавітай, меладычнай і вельмі прыгожай беларускай мовай. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць творы маладых беларускіх пісьменнікаў у агучцы прафесійных акцёраў і радыёвядучых. Можна пачаць чытаць папяровы экзэмпляр дома, седзячы ва ўтульным фатэлі, а працягнуць «чытанне» падчас дарогі на вучобу ці працу, паслухаць галасы герояў. QR-коды з аўдыяфайламі змешчаны ўнутры выдання.

Чаму важна чытаць сучасныя творы? Ды таму, што яны бліжэй да нас, яны пра нас і нашы турботы. Кніга можа стаць падтрымкай у складаных жыццёвых сітуацыях, развеяць сумневы і натхніць на справы. Паглыбляйцеся ў чароўны свет беларускай літаратуры разам з намі! Адшукайце «сваю свяцільню», марце і верце ў цуды!

Набыць кнігу «Вазьмі сваю свяцільню» можна ў кнігарнях і на нашым сайце.

Вазьмі сваю свяцільню

Бумажная книга
Электронная книга
Аудиокнига
Вазьмі сваю свяцільню
Игла в квадрате. Рассказы

Бумажная книга
Электронная книга
Игла в квадрате. Рассказы
Планета ў падарунак. Фантастыка

Бумажная книга
Электронная книга
Планета ў падарунак. Фантастыка
Цені Дзікага палявання

Бумажная книга
Электронная книга
Цені Дзікага палявання
Размова з люстэркам. Жаночая навела

Бумажная книга
Электронная книга
Размова з люстэркам. Жаночая навела
Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей

Бумажная книга
Электронная книга
Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей
Душа твая светлая. Апавяданні

Бумажная книга
Электронная книга
Душа твая светлая. Апавяданні
Дараванне. Аповесці

Бумажная книга
Электронная книга
Дараванне. Аповесці

Падрабязней пра іншыя кнігі серыі:
«Дараванне»
«Душа твая светлая»
«Чароўная скарбніца»
«Размова з люстэркам»
«Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын»
«Цені Дзікага палявання»
«Планета ў падарунак»
«Игла в квадрате»