Выдавецтва «Аверсэв» — вядучае выдавецтва Рэспублікі Беларусь у галіне вучэбна-метадычнай літаратуры — разглядае рэзюмэ кандыдатаў на пасаду «Карэктар».

Абавязкі

  • вычытка вокладак, тытулаў, выхадных даных у кнігах;
  • вычытка рэкламы і артыкулаў для сайта выдавецтва, іх пераклад на беларускую мову;
  • зверка макетаў кніг пасля ўнясення правак;
  • вычытка макетаў кніг на розных этапах іх падрыхтоўкі да друку.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • вышэйшая філалагічная адукацыя;
  • выдатныя веды арфаграфіі, пунктуацыі і стылістыкі рускай і беларускай моў;
  • уважлівасць і высокае пачуццё адказнасці, уседлівасць;
  • уменне прыводзіць элементы тэксту да аднастайнасці;
  • «карэктарскае вока»;
  • вопыт працы ў галіне кнігавыдання (пажадана вучэбнага);
  • упэўнены ПК-карыстальнік.

Мы прапануем

  • працу ў стабільнай кампаніі;
  • афіцыйнае афармленне;
  • графік працы 5/2;
  • камфортны офіс (у Зялёным Лузе, скрыжаванне вуліцы Олешава і Лагойскага тракта);
  • магчымасць пастаяннага развіцця, прафесійнага росту;
  • прыязны калектыў, які ўмее эфектыўна працаваць і добра адпачываць;
  • пашыраны сацыяльны пакет.
Рэзюмэ неабходна даслаць па электроннай пошце на адрас resume@aversev.by
up
Вход