ДАПАМАГАЕМ ВУЧЫЦЬ, ДАПАМАГАЕМ ВУЧЫЦЦА!

З лістапада 2022 года на базе выдавецтва «Аверсэв» пачаў дзейнічаць філіял кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Супрацоўнікі выдавецтва, кіруючыся місіяй «Дапамагаем вучыць, дапамагаем вучыцца!», чытаюць лекцыі і праводзяць практычныя заняткі для студэнтаў спецыяльнасці «Выдавецкая справа». Фармат вучобы, які прадугледжвае выкананне канкрэтных працоўных задач, дае магчымасць будучым маладым спецыялістам паспяхова падрыхтавацца да абранай прафесіі.

Для нас важна дзяліцца досведам і ведамі з падрастаючым пакаленнем, у чыіх руках — будучыня кнігавыдання Беларусі.

up
Вход