Вучымся рашаць прыклады і задачы

На працягу ўсяго навучання ў школе дзеці рашаюць задачы і прыклады. Спачатку – па матэматыцы, потым – па алгебры, геаметрыі, фізіцы і хіміі. І хоць умовы гэтых задач адрозніваюцца, усе спосабы рашэння пабудаваны на адных і тых жа прынцыпах логікі. Пачынаць знаёмства з імі лепей ужо ў першым класе. А дапамогуць у гэтым выданні з нашай падборкі.

Сшыткі серыі «Минутка устного счета» пазнаёмяць дзяцей з такім важным элементам матэматыкі, як вуснае лічэнне. Выконваючы заданні з дапаможнікаў, школьнікі навучацца лагічна разважаць і рашаць прыклады любой складанасці хутка і правільна. А яшчэ практыкаванні будуць развіваць памяць і ўвагу і сфарміруюць у дзяцей «лікавую зоркасць» – здольнасць бачыць месцы, дзе можна зрабіць памылку.

«Увлекательные считалочки» стануць добрымі памочнікамі для замацавання ведаў па матэматыцы і адпрацоўкі ўменняў. Кожныя заняткі – гэта 5 заданняў рознага ўзроўню складанасці, пасля выканання якіх дзіця зможа самастойна ацаніць свае поспехі. Каля некаторых заданняў даецца QR-код. Пры навядзенні на яго тэлефона або планшэта на экране будуць усплываць памяткі: даведачны матэрыял, табліцы, схемы рашэння задач. Яны дапамогуць растлумачыць пэўную тэму і стануць карыснай падказкай.

Дапаможнікі «Я учусь решать» і «Я учусь считать» – гэта яшчэ адзін варыянт трэнажораў для развіцця матэматычных уменняў. Спачатку дзеці будуць рашаць простыя задачы з малюнкамі, замацоўваць навыкі напісання лічбаў і знакаў. Паступова школьнікі пяройдуць да больш складаных заданняў: асвояць розныя спосабы рашэння задач, аўтаматызуюць навыкі вылічэнняў, разаўюць хуткасць мыслення. Да некаторых заданняў карысна вяртацца некалькі разоў – для паўтарэння і замацавання навыкаў.

Займайцеся па сшытках з падборкі – і дзеці абавязкова навучацца хутка і правільна ператвараць «дадзена» ў «разам»!


up
Вход