Казкі, вершы і легенды для дзяцей: чытаем і слухаем

Ранняе дзяцінства і дашкольны ўзрост – час, які трэба не ўпусціць, каб закласці ў дзіцяці самыя каштоўныя якасці, бо менавіта ў гэтыя перыяды фарміруецца яго ўнутраны свет. І тут добрым памочнікам выступае кніга. Чытанне садзейнічае фарміраванню светапогляду дзіцяці, маральных каштоўнасцей, агульнай культуры.

Сярод выданняў для дашкольнікаў асаблівае месца займае «Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў». У кнізе сабраны пацешкі і забаўлянкі, вершы і апавяданні, народныя і аўтарскія казкі, легенды і паданні на беларускай мове.

Для зручнасці творы сістэматызаваны па раздзелах у залежнасці ад узросту дзяцей. Хрэстаматыя адпавядае вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі, рэкамендавана педагогам і бацькам.

Перавагай хрэстаматыі з’яўляецца доступ да аўдыяверсій твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. Пры пераходзе праз QR-код можна праслухаць і спампаваць аўдыяспектаклі на беларускай мове. Гэта сучасны і эфектыўны спосаб пазнаёміць дзяцей з роднай мовай і прывіць цікавасць да літаратуры.

Хрэстаматыю дапаўняюць інтэрактыўныя плакаты «Залатая скарбонка» і «Залатая скарбонка. Пшанічны каласок» з аўдыяказкамі на беларускай мове. Плакаты выкананы ў настольным (А4) і насценным (А2) фарматах. Кожны з іх змяшчае 30 казачных візітных картак з QR-кодамі. І дзецям, і дарослым спадабаюцца творы з музычнай аранжыроўкай і гукавымі эфектамі, агучаныя прафесійнымі акцёрамі.

Чытайце і слухайце разам з дзецьмі, абмяркоўвайце творы з хрэстаматыі. Гэта дапаможа ўсталяваць эмацыянальны кантакт з дзіцем, выхаваць у яго цікавасць і любоў да роднага слова, літаратуры і культурных традыцый.

up
Вход