Акцыя для выпускнікоў школ і абітурыентаў

Да школьных экзаменаў засталося ўсяго некалькі тыдняў, таму зараз прынцыпова важна правільна распарадзіцца наяўным часам. Перш за ўсё неабходна падабраць літаратуру для падрыхтоўкі да экзаменаў. І тут вельмі зручнымі акажуцца дапаможнікі выдавецтва «Аверсэв»: экзаменацыйныя білеты, трэнажоры, дадатковыя матэрыялы для падрыхтоўкі і правядзення выпускных школьных экзаменаў і ўступных іспытаў у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама шмат іншага.

Напярэдадні заканчэння навучальнага года і пачатку ўступнай кампаніі ў выдавецтва «Аверсэв» ёсць добрая навіна для выпускнікоў школ і абітурыентаў: да 31 мая 2022 года ў інтэрнет-магазіне aversev.by, а таксама ў магазінах-партнёрах oz.by, uchitel.by і 21vek.by дзейнічае зніжка ў памеры 28 % на дапаможнікі для падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання.

«Аверсэв» жадае ўсім выпускнікам выдатных вынікаў!

up
Вход