Выпускніку дзіцячага сада

Вясёлы, радасны і ў той жа час з кропелькай журбінкі выпускны баль у дзіцячым садку! Апошні ранішнік, які нагадвае бацькам, што іх дзіця сталее і вось-вось пяройдзе на новую прыступку свайго жыцця. Наперадзе яго чакае цікавае і адказнае школьнае падарожжа.

Падрыхтаваць дзіця да новага этапу жыццёвага шляху дапамогуць кнігі нашага выдавецтва.


Бацькі зацікаўлены ў тым, каб дзіця, якое прыходзіць у першы клас, было добра падрыхтавана да навучання грамаце. У нашым раздзеле «Навучаем дзіця грамаце» яны знойдуць дапаможнікі, якія разаўюць у дзіцяці фанематычны слых і вуснае маўленне, сфарміруюць уяўленне аб асноўных моўных адзінках.


Для малых, якія засвоілі літары і ўжо спраўляюцца з невялікімі кнігамі, а таксама для тых, хто любіць слухаць гісторыі з вуснаў дарослых, мы падабралі дапаможнікі ў раздзеле «Чытаем і слухаем разам з дзецьмі».


Большасць дзяцей, якія пачынаюць школьнае навучанне, адчувае цяжкасці ў авалоданні тэхнікай пісьма, якая патрабуе зладжанай работы дробных мышцаў кісці і ўсёй рукі, а таксама добра развітага зрокавага ўспрымання і адвольнай увагі. Таму ў дашкольным узросце важна выпрацаваць механізмы, неабходныя для авалодання пісьмом. У гэтым паспрыяюць нашы дапаможнікі з раздзела «Рыхтуем руку малога да пісьма».


Базу для далейшага паспяховага і гарманічнага навучання ў школе закладвае ўсебаковае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту. Раздзел «Развіваем дзіця ўсебакова» змяшчае выданні, якія дапамогуць бацькам праз шырокую разнастайнасць відаў дзейнасці развіць творчы патэнцыял іх дзяцей.


Дапаможнікі выдавецтва «Аверсэв» не толькі падрыхтуюць дзіця да навучання ў школе. Сваім зместам і скіраванасцю яны шмат у чым будуць спрыяць фарміраванню і развіццю паўнавартаснай асобы старшага дашкольніка.

up
Вход