Дзелімся педагагічным досведам з калегамі

Калі настаўнік з энтузіязмам ставіцца да выкладання, увесь працэс навучання складваецца паспяхова. Заняткі робяцца цікавейшымі, вучні хутчэй і ахвотней выконваюць дамашнія заданні, а вынік работы педагога бачны простым вокам. Такія настаўнікі натхняюць сваім творчым падыходам не толькі навучэнцаў, але і калег.

Несумненна, у кожнага педагога ёсць урокі, досведам правядзення якіх ён можа падзяліцца з іншымі. Праект «Метадычная скарбонка» дае такую магчымасць. Прыняць удзел у ім можа кожны настаўнік, неабходна толькі загрузіць на сайт planuroka.by свой план-канспект урока (створаны з выкарыстаннем дапаможніка выдавецтва «Аверсэв»). Пасля аўтар атрымае ў падарунак любы, на выбар, дапаможнік выдавецтва і сертыфікат аб удзеле ў праекце, а яго праца будзе размешчана на інфармацыйных рэсурсах «Аверсэв».

Да канца гэтага навучальнага года, да 31 мая, яшчэ ёсць час пазнаёміць калег са сваімі напрацоўкамі і матэрыяламі, бо «Метадычная скарбонка» створана для папулярызацыі педагагічнага досведу і творчай працы педагогаў нашай краіны.


up
Вход