Папаўненне каталога электронных кніг у Aversev Media!

Дадатак Aversev Media папоўніўся новымі электроннымі выданнямі. Цяпер у каталозе ёсць поўныя зборнікі тэстаў ЦТ, а таксама дапаможнікі для падрыхтоўкі да тэсціравання, апорныя канспекты, дэманстрацыйныя плакаты, карты памяці і шмат іншага. Спіс дададзеных электронных кніг даступны па спасылцы.

Нагадваем, што да 24 кастрычніка ў дадатку Aversev Media ў межах Тыдня пачатковай школы дзейнічае зніжка да 30 % на дапаможнікі для 1–4 класаў.

Выбірайце выданне, якое вас цікавіць, у каталозе на сайце, пераходзьце ў дадатак з дапамогай кнопкі «Купіць у Aversev Media» і купляйце. Вы таксама можаце знайсці патрэбнае выданне адразу ў Aversev Media. Для гэтага неабходна скарыстаць фільтры ў каталозе дадатку.

Адкрывайце свет электронных вучэбных выданняў з Aversev Media!

up
Вход