Тыдзень пачатковай школы ў выдавецтве «Аверсэв»!

Напярэдадні восеньскіх канікул мы аб’яўляем Тыдзень пачатковай школы!

З 18 па 24 кастрычніка на вучэбныя дапаможнікі для 1–4 класаў дзейнічаюць зніжккі: да 20 % на друкаваныя выданні ў інтэрнэт-магазіне aversev.by і да 30 % на электронныя кнігі ў дадатку Aversev Media. Акрамя таго, у нашых сацыяльных сетках ладзяцца цікавыя конкурсы і розыгрышы.

Як стаць удзельнікам акцыі ў інтэрнэт-магазіне?
• Зайдзiце ў раздзел «Пачатковая школа» ў каталогу.
• Знайдзіце кнігі з паметкай «Акцыя».
• Выберыце дапаможнікі.
• Дадайце кнігі ў кошык.
• Зарэгіструйцеся або аўтарызуйцеся на сайце.
• Аформіце заказ.

Як стаць удзельнікам акцыі ў Aversev Media?
• Усталюйце дадатак Aversev Media або скарыстайцеся яго вэб-версіяй.
• Выберыце дапаможнікі.
• Зарэгіструйцеся або аўтарызуйцеся ў дадатку.
• Аплаціце заказ. Дапаможнікі аўтаматычна з'явяцца на вашай кніжнай паліцы.

Звяртаем вашу ўвагу, што пры аплаце кніг у дадатку Aversev Media праз платформы Android і IOS зніжка да 30 % дзейнічае з абмежаваннямі. Гэта звязана з палітыкай Google і Apple адносна ўстанаўлення цэн на тавары.

Як стаць удзельнікам акцыі ў сацыяльных сетках?
• Падпішыцеся на нашу старонку ў Instagram і групу «Аверсэв. Начальная школа» «ВКонтакте».
• Сачыце за абнаўленнямі.
• Удзельнічайце ў конкурсах і розыгрышах, якія вам спадабаліся.

Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў Тыдня пачатковай школы!

up
Вход