Развіваем маўленне у дашкольнікаў 5-7 гадоў
Серыя выданняў «Развитие речи» створана спецыяльна для развіцця маўлення ў малышоў 5-7 гадоў. Матэрыял вучэбных наглядных дапаможнікаў спрыяе пашырэнню слоўнікавага запасу дашкольніка, паляпшэнню звязнага маўлення і навыкаў пераказвання.
Да асноўных дапаможнікаў серыі адносяцца кнігі «Развитие речи: лексика и грамматика» (часткі 1 і 2). Выданні змяшчаюць займальныя практыкаванні і заданні, якія дапамагаюць дашкольнікам удасканальваць маўленчыя навыкі і пашыраць уяўленне пра навакольны свет.


У серыю таксама ўваходзяць дапаможнікі «Развитие речи в играх и упражнениях» (часткі 1-4). Работа з гэтымі выданнямі дапаможа малышам паўтарыць і замацаваць атрыманыя веды.
Першая частка ўключае ў сябе яркія ілюстрацыі да слоў і цікавыя практыкаванні на паўтарэнне. Выданне змяшчае 5 тэматычных блокаў: «Овощи», «Фрукты», «Осень», «Грибы» і «Наше тело», якія дазваляюць абмяркоўваць з дзіцем навакольны свет і паўсядзённыя з'явы.
Змест другой часткі складаюць тэмы, важныя ў побыце і штодзённым жыцці: «Продукты питания», «Посуда», «Одежда», «Обувь» і «Предметы гигиены». Паляпшаючы маўленчыя навыкі ў гульнявой форме і з дапамогай яркіх асацыятыўных малюнкаў, дзіця можа далучацца да працэсу навучання як на занятках з педагогам, так і ў момант паўтарэння інфармацыі дома з бацькамі.
Трэцяя частка прысвечана навагодняй тэматыцы і ўключае ў сябе блокі: «Зима», «Зимние забавы», «Зимующие птицы» і «Новый год». Заданні дапамогуць дзіцяці ўзбагаціць і замацаваць слоўнікавы запас, удакладніць значэнні слоў, адпрацаваць навыкі словазмянення і словаўтварэння.
Чацвёртая частка змяшчае гульнявыя і карэкцыйныя маўленчыя практыкаванні па тэмах: «Домашние и дикие животные», «Детеныши», «Птицы и птенцы». Гэта дазваляе ў комплексе вырашаць пастаўленыя вучэбныя задачы, развіваць маўленне дзяцей на падставе азнаямлення з прадметамі і з'явамі навакольнага свету.
Комплексная метадычная праграма з шасці дапаможнікаў серыі разлічана на год і дасць магчымасць значна палепшыць маўленне ў дзяцей дашкольнага ўзросту.