Выстаўка «Адукацыя і кар’ера» пройдзе ў Мінску
З 18 па 20 лютага ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3) пройдзе 19-я міжнародная спецыялізаваная выстаўка для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў і выпускнікоў ВНУ «Адукацыя і кар’ера».
У мерапрыемстве прымуць удзел універсітэты, каледжы, ліцэі, установы паслядыпломнай адукацыі, школы замежных моў, адукацыйныя цэнтры, замежныя ВНУ. Прэзентацыі навучальных устаноў, спецыялізаваныя семінары і майстар-класы дапамогуць наведвальнікам знайсці адказы на пытанні «кім стаць?» і «куды пайсці вучыцца?».
Час працы выстаўкі: 18 і 19 лютага — з 10:00 да 18:00, 20 лютага — з 10:00 да 16:00. Для наведвання мерапрыемства неабходна загадзя запоўніць форму рэгістрацыі.
Выдавецтва «Аверсэв» выступае інфармацыйным партнерам мерапрыемства.