Нашы аўтары – лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
23 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча.
У намінацыі «Проза» лаўрэатамі сталі нашы аўтары Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч Трафімавы за кнігу «Мой родной край». У гэтай кнізе для дзяцей сабраны цікавыя факты аб родным горадзе аўтараў - Оршы, яе славутасцях і вядомых людзях. Пазнавальныя тэксты і займальныя заданні дапамагаюць маленькім чытачам адправіцца ў падарожжа па горадзе і раёне, палюбавацца на старыя і сучасныя будынкі, даведацца шмат новага пра мінуўшчыну і сучаснасць рэгіёна.
Ад усёй душы віншуем лаўрэатаў і жадаем ім новых яркіх ідэй і творчых перамог!