Расцем і развіваемся разам! Дапаможнікі для дашкольнікаў 5–7 гадоў
Для дзіцяці сям’я – гэта трамплін у дарослае жыццё. У сям’і малыш атрымлівае асновы ведаў пра навакольны свет, фарміруецца як асоба са сваімі ўласнымі думкамі, ідэямі, светапоглядам. Развіццё дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі актыўна і якасна з ім займаюцца бацькі. Менавіта таму ў «Аверсэв» былі выдадзены спецыяльныя дапаможнікі для сумеснай работы дарослага і дзіцяці, якія будуць садзейнічаць развіццю пазнавальных працэсаў дашкольнікаў: увагі, памяці, мыслення, успрымання і ўяўлення. Цікавыя гульнёвыя заданні навучаць дзяцей назіраць, аналізаваць, абагульняць, прыдумляць асацыяцыі і шукаць заканамернасці.



Пашырыць кругагляд дзіцяці таксама дапаможа наша новае выданне «Нескучные опыты и эксперименты для дошкольников. 5–7 лет». Адказваючы разам з бацькамі на цікавыя пытанні і праводзячы займальныя доследы і эксперыменты, малыш будзе вывучаць скрытыя ўласцівасці знаёмых на першы погляд аб’ектаў і з’яў, стане больш дапытлівым, уважлівым і ўседлівым.