Абітурыенту-2021! Поўныя зборнікі тэстаў для падрыхтоўкі да ЦТ
Зборнікі змяшчаюць тэставыя заданні, прапанаваныя Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Да ўсіх заданняў дадзены адказы.
У выданнях прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, якія дапамогуць патрэніравацца ў яго запаўненні і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні.
Поўныя зборнікі тэстаў дазволяць старшакласнікам і абітурыентам самастойна прапрацаваць заданні мінулых гадоў і якасна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання 2021 года.