З Днём настаўніка!
Дарагія настаўнікі!
Выдавецтва «Аверсэв» шчыра віншуе вас з прафесійным святам!
Дзякуем вам за мудрасць, глыбокія веды і высокія душэўныя якасці, за тое, што дапамагаеце развівацца і станавіцца лепш.
Жадаем вам новых творчых задум, натхнення, паспяховага ажыццяўлення ўсіх сваіх ідэй і планаў. Заваёўвайце новыя прафесійныя вяршыні, будзьце здаровыя і шчаслівыя!