3 дні да заканчэння акцыі! Планы-канспекты ўрокаў бясплатна ў дадатку Aversev Media

Нагадваем вам, што да канца верасня можна бясплатна спампаваць 60 планаў-канспектаў урокаў у дадатку Aversev Media. Для гэтага неабходна ўстанавіць дадатак на мабільную прыладу або скарыстацца яго версіяй на камп'ютары і зарэгістравацца ў ім. Дзеянні зарэгістраваных карыстальнікаў сінхранізуюцца паміж прыладамі: смартфонам, планшэтам, камп'ютарам.

Каб знайсці планы-канспекты ўрокаў у дадатку, можна:

  • • увесці ў радок пошуку запыт «план-канспект» ці «акцыя»

  • • або націснуць на значок фільтра і выбраць неабходныя клас, прадмет, мову навучання, а ў выпадаючым спісе «Від выдання» адзначыць варыянт «Метадычныя дапаможнікі для настаўніка».

Неабходны дапаможнік можна захаваць, націснуўшы на значок загрузкі. Выданне будзе дададзена ў раздзел «Мае кнігі».

У камп'ютарнай версіі дадатку для ўсіх планаў-канспектаў даступная таксама функцыя друку.

Спампоўвайце планы-канспекты ў верасні і карыстайцеся імі ўвесь навучальны год!

up
Вход