Англійская мова на выдатна! Сшыткі па граматыцы і тэсты

Англійская – гэта міжнародная мова зносін, якая адкрывае доступ да ведаў усяго свету, таму вельмі карысна ўмець свабодна гаварыць, пісаць і чытаць па-англійску. А пачынаць вывучэнне англійскай мовы лепш за ўсё ў школе.

У дадатак да падручнікаў і рабочых сшыткаў, якія выкарыстоўваюцца на ўроках, засвоіць мову школьнікам дапамогуць сшыткі па граматыцы для 3-9 класаў і тэсты для 5-7 класаў.

У кожным раздзеле сшыткаў прыведзены кароткія граматычныя правілы і размешчаны заданні для іх адпрацоўкі. Разнастайныя займальныя практыкаванні дадуць вучням магчымасць паўтарыць і замацаваць вывучанае.

Займаючыся са сшыткамі, школьнікі асвояць асноўныя граматычныя структуры і навучацца правільна ўжываць іх у вусным і пісьмовым маўленнi.

Праверыць атрыманыя веды, выявіць і ліквідаваць прабелы ў іх дапамогуць тэсты па англійскай мове. Дапаможнікі змяшчаюць тэсты, якія вызначаюць узровень развіцця моўных уменняў вучняў (гаварэння, успрымання і разумення маўлення на слых, чытання і пiсьма), а таксама заданні на праверку лексіка-граматычных навыкаў.

Да тэстаў на нашым сайце можна бясплатна спампаваць дадатковыя матэрыялы, якія ўключаюць метадычныя рэкамендацыі для настаўніка і аудыядадатак для выканання заданняў у раздзеле «Listening».

up