Планы-канспекты ўрокаў бясплатна ў дадатку Aversev Media
Нагадваем вам, што на працягу верасня можна бясплатна спампаваць 60 планаў-канспектаў урокаў у дадатку Aversev Media. Для гэтага неабходна ўстанавіць дадатак на мабільную прыладу або скарыстацца яго версіяй на камп'ютары і зарэгістравацца ў ім. Дзеянні зарэгістраваных карыстальнікаў сінхранізуюцца паміж прыладамі: смартфонам, планшэтам, камп'ютарам.
Каб знайсці планы-канспекты ўрокаў у дадатку, можна:
- • увесці ў радок пошуку запыт «план-канспект» ці «акцыя»
- • або націснуць на значок фільтра і выбраць неабходныя клас, прадмет, мову навучання, а ў выпадаючым спісе «Від выдання» адзначыць варыянт «Метадычныя дапаможнікі для настаўніка».
Неабходны дапаможнік можна захаваць, націснуўшы на значок загрузкі. Выданне будзе дададзена ў раздзел «Мае кнігі».
У камп'ютарнай версіі дадатку для ўсіх планаў-канспектаў даступная таксама функцыя друку.
Спампоўвайце планы-канспекты ў верасні і карыстайцеся імі ўвесь навучальны год!