Віншуем з Днём ведаў!

Выдавецтва «Аверсэв» віншуе ўсіх настаўнікаў, вучняў і бацькоў з 1 верасня!

Спадзяемся, што будучы год прынясе вучням толькі добрыя адзнакі і шмат магчымасцей праявіць сябе. Вучыцеся з цікавасцю і задавальненнем, не спыняйцеся на дасягнутым, імкніцеся да ведаў і адкрыццяў! Педагогам жадаем мудрасці і цярпення, моцнага здароўя і творчых рашэнняў. А бацькам – падтрымліваць дзяцей ва ўсім і дапамагаць ім развіваць свае здольнасці і таленты.

Няхай гэты навучальны год падорыць усім нам толькі станоўчыя эмоцыі, добры настрой і радасць!

up
Вход