Устанавіце дадатак Aversev Media і спампуйце планы-канспекты ўрокаў бясплатна!

Добрая навіна для настаўнікаў!

На працягу верасня вы можаце бясплатна спампоўваць электронныя версіі планаў-канспектаў урокаў у дадатку Aversev Media. Для гэтага ўстанавіце дадатак на мабільную прыладу або скарыстайцеся яго версіяй на камп'ютары, зарэгіструйцеся і захавайце неабходныя дапаможнікі на сваю кніжную паліцу. Пасля рэгістрацыі ўсе вашы дзеянні сінхранізуюцца паміж прыладамі: смартфонам, планшэтам, камп'ютарам. Для планаў-канспектаў даступная таксама функцыя друку.

Усяго ў Aversev Media можна спампаваць 60 планаў-канспектаў па розных вучэбных прадметах.

Для 1–4 класаў:

  • • беларуская мова;
  • • русский язык;
  • • матэматыка;
  • • чалавек і свет;
  • • асновы бяспекі жыццядзейнасці;
  • • працоўнае навучанне;
  • • музыка.

Для 5–11 класаў:

  • • беларуская мова;
  • • беларуская літаратура;
  • • русский язык;
  • • гісторыя Беларусі;
  • • сусветная гісторыя;
  • • матэматыка;
  • • інфарматыка;
  • • хімія;
  • • біялогія;
  • • геаграфія;
  • • чалавек і свет;
  • • асновы бяспекі жыццядзейнасці;
  • • мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).

Метадычныя распрацоўкі, прадстаўленыя ў планах-канспектах, дапамогуць эфектыўна арганізаваць і правесці заняткі. Спампаваўшы гэтыя дапаможнікі ў верасні, вы зможаце карыстацца імі ўвесь навучальны год!

up
Вход