Малюем разам! Альбомы заданняў па выяўленчаму мастацтву для 1-4 класаў
Дзеці любяць маляваць, а з альбомамі па выяўленчым мастацтве палюбяць яшчэ больш! Усе заданні ў альбомах зразумелыя і інтуітыўныя — малодшым школьнікам будзе лёгка і цікава выконваць іх самастойна.





Матэрыял у альбомах прыводзіцца ў зручным фармаце: 1 разварот — 1 урок. На адной старонцы даюцца падказкі: якія матэрыялы і інструменты неабходныя для работы, якую тэхніку малявання трэба выкарыстоўваць. Другая старонка прызначана для творчасці. Пасля кожнага ўрока прадугледжана сістэма самаацэнкі. У альбомах таксама ёсць загатоўкі для паштовак да Дня маці, Новага года і Калядаў, 23 лютага, 8 Сакавіка і іншых свят.
У альбомах настаўнік знойдзе ўсю неабходную інфармацыю для правядзення заняткаў без спецыяльнай мастацкай падрыхтоўкі. Памятка юнага мастака раскажа, як працаваць з акварэльнымі і гуашавымі фарбамі, алоўкамі і фламастарамі; слоўнічак растлумачыць асноўныя тэрміны і паняцці выяўленчага мастацтва.
Па выніках кожнай чвэрці праводзіцца ўрок-абагульненне. На гэтым уроку вучні паўтараюць, што яны даведаліся на занятках, і замацоўваюць практычныя навыкі.