Праводзім лета з карысцю! Як малодшаму школьніку захаваць веды на канікулах

Летнія месяцы – самы зручны час для таго, каб як след адпачыць, выспацца, надыхацца свежым паветрам і... забыць тое, што было вывучана ў школе за год. Каб апошняга не адбылося і 1 верасня дзіця прыйшло ў школу падрыхтаваным, трэба час ад часу «аднаўляць» у памяці атрыманыя веды. Зрабіць гэта будзе прасцей, калі скарыстацца дапаможнікамі з нашай сённяшняй публікацыі ў рубрыцы «Праводзім лета з карысцю!».

Выданні з падборкі дапамогуць усім тым, хто скончыў 1-ы, 2-і, 3-і або 4-ы клас, захаваць актыўнасць разумовых працэсаў летам. Вучоныя сцвярджаюць, што для школьнікаў гэта сапраўды важна!


Дапаможнікі серыі «Увлекательная считалочка» і «Устный счет» можна выкарыстоўваць як трэнажоры па матэматыцы. Заданні прызначаны для аўтаматызацыі навыкаў вуснага лічэння, таблічнага множання і дзялення, выканання дзеянняў з мнагазначнымі лікамі. Трэнажоры дапамагаюць адпрацаваць вылічальныя навыкі, сфарміраваць «лікавую зоркасць», развіць увагу і аператыўную памяць.


Дапаможнікі ўключаюць трэніровачныя заданні, якія знізяць рызыку памылковага напісання слоў, замацуюць веды і ўменні, атрыманыя на ўроках рускай мовы.


З тэкстаў кніг дзеці атрымаюць адказы на цікавыя пытанні аб навакольным свеце, жывой і нежывой прыродзе, арганізме чалавека. Дзякуючы развіваючаму характару матэрыялаў дапаможнікаў школьнікі змогуць пашырыць веды па прадмеце «Чалавек і свет».


Сшыткі для паўтарэння ўключаюць займальныя заданні па прадметах «Матэматыка», «Руская мова», «Беларуская мова» і «Чалавек і свет». Паўтарыць пройдзенае дапамогуць крыжаванкі, загадкі, вершы, лагічныя задачкі.


Кнігі ўключаюць вершы, казкі, апавяданні, рэкамендаваныя вучэбнай праграмай для пазакласнага чытання. У іх сабраны творы рускай і замежнай класікі з залатога фонду дзіцячай літаратуры.


Сшыткі складаюцца з двух блокаў: «Литературное чтение» і «Літаратурнае чытанне». Кожны блок змяшчае цікавыя звесткі пра кнігі і пісьменнікаў, а таксама разнастайныя заданні, віктарыны і крыжаванкі.


Дзённічак дапаможа дзецям захаваць свае ўражанні ад прачытанага летам. Кожная старонка прысвячаецца адной кнізе: тут можна пазначаць аўтара і назву твора, ствараць уласны графік чытання, запісваць свае думкі і маляваць.

Займайцеся на канікулах пакрыху і з цікавасцю, каб заняткі не ператварыліся ў руціну. Максімальна выкарыстоўвайце лета, не ахвяруючы пры гэтым адпачынкам і забавамі. І тады ў верасні школьнік з лёгкасцю ўвальецца ў навучальны працэс.

up
Вход