Праводзім лета з карысцю! Вучым правілы дарожнага руху

Летнія месяцы – выдатны час для развіцця карысных навыкаў і замацавання ведаў не толькі ў тых, хто вучыцца ў школе, але і ў тых, хто вучыцца разумець і прымяняць на практыцы правілы дарожнага руху. У вывучэнні тэорыі кіравання аўтамабілем дапамогуць нашы выданні – «Правила дорожного движения Республики Беларусь» і «Иллюстрированные правила дорожного движения Республики Беларусь».

Першы дапаможнік змяшчае правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, а таксама нормы адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні. Дакументы прыводзяцца па стане на 15 чэрвеня 2020 года.

У другім выданні афіцыйны тэкст Правілаў дарожнага руху дапаўняюць каляровыя ілюстрацыі, якія адлюстроўваюць рэальную сітуацыю на дарозе і дазваляюць глыбей унікнуць у сутнасць таго ці іншага пункта Правілаў. Дакументы прыводзяцца па стане на 11 чэрвеня 2020 года.

Поспехаў у вывучэнні тэорыі кіравання аўтамабілем!

up
Вход