Праводзім лета з карысцю! Трэніруем навык пісьма ў пачатковай школе
Пісьмо – гэта складанае ўменне, якое патрабуе зладжанай работы мышц кісці і ўсёй рукі, добра развітага зрокавага ўзнаўлення і адвольнай увагі. Вельмі важна правільна паставіць руку, навучыцца каардынаваць свае рухі. Хтосьці хутка спраўляецца з гэтымі задачамі, а камусьці патрэбны дадатковыя трэніроўкі. Бацькі могуць падтрымаць дзіця, якое авалодвае складанымі навыкамі ўсвядомленага пісьма, займаючыся з ім па спецыяльных пропісях і трэнажорах. Пра іх мы і распавядзем сёння ў рубрыцы «Праводзім лета з карысцю!».




У дапаможніках прыводзяцца практыкаванні для адпрацоўкі правільнага напісання састаўных частак літар, асобных літар і іх спалучэнняў. Работа будуецца ад простага да складанага: дзеці штрыхуюць прадметы, размалёўваюць карцінкі, абводзяць па контуры; вучацца пісаць асобныя элементы, малыя і вялікія літары па ўзоры; выконваюць заданні па напісанні складоў, слоў і невялікіх сказаў з новай літарай.
Нават пасля асваення асноўных прынцыпаў пісьма дзецям трэба пастаянна трэніравацца, каб замацаваць гэтыя навыкі: не толькі ў 1-м, але і ў 2-м, 3-м і 4-м класах. Для такіх заняткаў будзе карыснай серыя дапаможнікаў «Минутка чистописания»/«Хвілінка чыстапісання».






Сшыткі дапамогуць дзецям пры вывучэнні рускай і беларускай моў. Заданні ў іх накіраваны на развіццё каліграфічных навыкаў, замацаванне арфаграфічных уменняў.
Палачка за палачкай, пяцелька за пяцелькай, дзеці будуць паступова ўдасканальваць навыкі пісьма і ў хуткім часе змогуць аўтаматычна скарыстоўваць свае ўменні пры напісанні складаных слоў і сказаў. Цярпення і настойлівасці вам у гэтай няпростай справе!