Праводзім лета з карысцю! Развіваючыя гульні з дашкольнікамі

Развіваючыя заняткі ў гульнявой форме – выдатны спосаб зрабіць пазнанне навакольнага свету яшчэ больш займальным і цікавым. Гульня дапамагае дзецям лягчэй асвоіць новае і замацаваць набытыя веды.

Сёння ў рубрыцы «Праводзім лета з карысцю!» мы раскажам пра серыю развіваючых картак «Умней-ка!».

Кожны набор «Умней-ка!» – гэта 36 двухбаковых картак з яркімі малюнкамі і заданнямі па пэўнай тэме. Наборы «Алфавит в картинках» і «Словы, склады, літары» пазнаёмяць дзяцей з беларускім і рускім алфавітам, дапамогуць у пашырэнні слоўнікавага запасу і развіцці маўлення. А з карткамі «Животные», «Птицы», «Овощи, фрукты, ягоды», «Профессии», «Гардероб», «Транспорт» і спецыяльнымі развіваючымі заданнямі да іх малыя даведаюцца шмат новага пра тое, што іх акаляе, патрэніруюць памяць і ўвагу, лагічнае і творчае мысленне. І ўсё гэта – у гульнявой форме.

Напрыклад, у адной з гульняў набору «Птицы» дзіцяці трэба вызначыць першую літару птушкі, якую называе мама ці тата, і знайсці ў сябе картку з такой жа першай літарай. Іншае заданне – сказаць, чым падобныя птушкі з некалькіх картак (певень, курыца, індык – хатнія; бусел, фламінга, журавель – даўганогія; гусь, глушэц, грак – пачынаюцца на адну і тую ж літару, і г. д.).

Хочаце ўбачыць, як можна гуляць з дзецьмі, выкарыстоўваючы наборы «Умней-ка!»? Глядзіце відэа з майстар-класам ад аўтара картак Галко Наталлі Аляксандраўны:


up
Вход