Праводзім лета з карысцю! Казкі на беларускай мове
Працягваем расказваць вам пра тое, як зрабіць летні адпачынак з дзецьмі цікавым і прадукцыйным, у рубрыцы «Праводзім лета з карысцю!».
Усе малыя любяць казкі і вясёлыя вершы. Займальныя сюжэты развіваюць фантазію і ўяўленне дзіцяці, дапамагаюць яму лепш разумець свае эмоцыі і пачуцці. А калі вы будзеце чытаць з дзецьмі творы на беларускай мове, малышы змогуць пазнаёміцца не толькі з чароўным светам казак, але і з дзівосным светам роднага слова.
У кнізе «Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў» сабраны смяшынкі і забаўлянкі, народныя і аўтарскія казкі, легенды і паданні на беларускай мове. «Рэпка», «Марозка», «Курачка Раба», творы братоў Грым, Ханса Крысціяна Андэрсена, Оскара Уайльда, вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Змітрака Бядулі... Усе яны даўно сталі класікай айчыннай і міжнароднай дзіцячай літаратуры. Кніга складаецца з пяці раздзелаў, разлічаных на малых рознага ўзросту. Разам з дзіцем вы будзеце рухацца ад невялікіх, простых па змесце твораў да больш аб'ёмных казак і апавяданняў.
А яшчэ можна арганізаваць сумеснае праслухоўванне чароўных гісторый! У гэтым дапаможа інтэрактыўны плакат – настольны або насценны. Наводзьце смартфон на QR-коды і слухайце казкі з хрэстаматыі, агучаныя прафесійнымі акцёрамі, з музычным суправаджэннем і гукавымі эфектамі.


Сачыце за новымі парадамі ў нашай рубрыцы для бацькоў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў!