Праводзім лета з карысцю! Заданні на логіку

Прагулкі на вуліцы, актыўныя гульні, выезды на прыроду – колькі магчымасцей дорыць лета дзецям і бацькам! Гэта выдатны час не толькі для адпачынку, але і для развіцця, вучобы ў зручным тэмпе і з задавальненнем.

Мы падрыхтавалі спецыяльную рубрыку «Праводзім лета з карысцю!», у якой на працягу чэрвеня і ліпеня будзем даваць бацькам карысныя парады для заняткаў з дзецьмі – дашкольнікамі і малодшымі школьнікамі. Актыўныя заняткі дапамогуць малышам развіваць мысленне, уяўленне, увагу і маўленне, а вучням і выпускнікам пачатковай школы – захоўваць і паглыбляць атрыманыя веды.

Сёння мы раскажам пра дзве кнігі:

 

Гульнявыя практыкаванні з дапаможніка «Познайка. 100 развивающих заданий. 5-6 лет» дапамогуць дзіцяці патрэніраваць дробную маторыку і навыкі пісьма, замацаваць элементарныя матэматычныя ўяўленні, бліжэй пазнаёміцца з навакольным светам. Кніга складаецца з 20 заняткаў – своесаблівых урокаў, на кожны з якіх адводзіцца 25-30 хвілін. Заданні ў дапаможніку размешчаны ад простага да складанага, таму лепш выконваць іх паслядоўна і не прапускаць. Усё, што спатрэбіцца для работы, – просты і каляровыя алоўкі ці фламастары. Пасля выканання ўсіх заданняў кожных заняткаў трэба размаляваць адну з 20 зорачак у дыпломе, размешчаным у канцы дапаможніка. Калі ўвесь курс будзе пройдзены і ўсе зорачкі будуць расфарбаваныя, дзіця атрымае дыплом Пазнайкі. Можна выразаць яго, павесіць на сцяну і ганарыцца сваімі дасягненнямі!

Бацькі часта сутыкаюцца з такой сітуацыяй: дзіця бегла лічыць ад 1 да 20 ці нават да 100, але губляецца, калі яго просяць назваць лікі ў адваротным парадку, ці не разумее, які лік большы, а які – меншы. Практыкаванні з дапаможніка «Познайка. Математическая логика. 100 заданий» дапамогуць малышу развіць аналітычнае мысленне, навучаць параўноўваць і абагульняць, знаходзіць сувязі і заканамернасці. Каб справіцца з нестандартнымі задачамі пра геаметрычныя фігуры і лікі, прыйдзецца праявіць настойлівасць, уважлівасць і ўседлівасць. А яшчэ – выйсці за межы звыклых спосабаў рашэння. Дапаможнік складаецца з 17 заняткаў. Як і ў папярэдняй кнізе, пасля кожных выкананых цалкам заняткаў патрэбна зафарбаваць фігурку ў канцы кнігі, а калі ўвесь курс будзе пройдзены, дзіця стане ўладальнікам дыплома Пазнайкі.

 

Асвойвайце лагічныя прамудрасці лёгка і з цікавасцю! І сачыце за новымі рэкамендацыямі ў рубрыцы «Праводзім лета з карысцю!».

up
Вход